Skip to main content

Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Нядзелю Божай Міласэрнасці

На 12 красавіка, ІІ Велікодную нядзелю, якая была ўстаноўлена святым папам Янам Паўлам ІІ як свята Божай Міласэрнасці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, кіруе вернікам сваё пастырскае слова.

Continue reading

Велікодная радасць без межаў: як валанцёры з Маладзечна неслі святло Уваскрасення

Велікодныя святы — гэта час, калі радасць Уваскрасення Хрыста напаўняе нашыя сэрцы і дамы. Але сапраўдны цуд адбываецца тады, калі гэтая радасць выходзіць за межы нашых сем’яў і парафій, трапляючы да тых, хто найбольш патрабуе цяпла і ўвагі.

Continue reading

У красавіку пройдзе сёмы дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+тэксты)

11 красавіка ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў сёмы дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Continue reading

«Абуджэнне аргана»: у мінскай парафіі Божага Цела адбылося асвячэнне сакральнага інструмента

6 красавіка, у Велікодны панядзелак, вячэрнюю святую Імшу ў сталічнай парафіі Божага Цела, дзе служаць айцы кармэліты, узначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Пастыр усёй архідыяцэзіі прыбыў да вернікаў гэтай супольнасці, каб раздзяліць з імі адразу дзве радасныя падзеі: урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана і асвячэнне аргана, які нядаўна з’явіўся ў новапабудаваным касцёле.

Continue reading

«Хрыстус паказвае нам шлях, якім мы павінны ісці». Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў урачыстую Пасхальную Вігілію ў Слуцку

4 красавіка, у Вялікую cуботу, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў урачыстую Пасхальную вігілію ў парафіі святога Антонія ў Слуцку.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч падчас рэзурэкцыйнай Імшы ў Івянцы: «”Аллелюя!” — гэта наша пасхальная песня праслаўлення Уваскрослага Езуса»

На досвітку Велікоднай нядзелі ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Івянцы (Валожынскі дэканат) адбылася рэзурэкцыйная Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Continue reading

Івянец: Вялікая субота і Пасхальная вігілія з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча

Вялікая субота — дзень цішыні і чакання з надзеяй на Уваскрасенне Пана — у Івянцы адзначыўся прысутнасцю арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча ў двух касцёлах мястэчка.

Continue reading