Skip to main content

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB у Пальмовую нядзелю ў Магілёве: «Хрыстус прыходзіць не браць, а даваць і благаслаўляць»

29 сакавіка магілёўская катэдра напоўнілася асаблівай радасцю і хваляваннем. Вернікі з вербамі ў руках сабраліся, каб разам перажыць таямніцу Пальмовай нядзелі — дзень, калі Хрыстус уваходзіць у Ерузалем як Валадар, але Валадар незвычайны, поўны пакоры і любові.

Continue reading

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе віншаванні з юбілеем галоўнаму рэдактару часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера» Крыстыне Лялько

30 сакавіка свой 70-гадовы юбілей адзначае спадарыня Крыстына Лялько — пісьменніца, паэтка, перакладчыца, заснавальніца і галоўны рэдактар флагманаў беларускай каталіцкай перыёдыкі часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера», дама папскага медаля «Benemerenti» («Асабліва заслужаным»). З гэтай нагоды арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе паважанай юбілярцы віншаванні і сардэчныя пажаданні.

Continue reading

У Мінску на тэрыторыі касцёла прайшлі вучэнні пажарнай службы МНС (+відэа)

З 24 па 26 сакавіка пажарная брыгада Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правяла вучэнні на тэрыторыі касцёла святога Антонія ў Мінску (мікрараён Малінаўка, дэканат Мінск-Захад), таксама правяраючы будынак і тэрыторыю вакол яго на адпаведнасць крытэрыям бяспекі.

Continue reading

Пастырскае слова арцыбіскупа Станеўскага на Пальмовую нядзелю 2026

Напярэдадні Пальмовай нядзелі Мукі Пана, якая распачынае Вялікі тыдзень — час перажывання кульмінацыі падзей гісторыі збаўлення — Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе да вернікаў сваё пастырскае слова.

Continue reading

У Мінску прайшла дыяцэзіяльная велікапосная сустрэча міністрантаў

26 сакавіка мінскі архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі сабраў на велікапосную сустрэчу міністрантаў з розных частак Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч ва ўрачыстасць Звеставання Пана ў Дзераўной: Бог у сваім сучасным звеставанні чакае нашага адказу

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч па запрашэнні пробашча ксяндза Міхала Бубена, прыбыў ў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзераўной (Стаўбцоўскі дэканат) і ўзначаліў адпустовую святую Імшу ў парафіяльным касцёле.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі прыняў удзел у акцыі «Прыйдзі і пакланіся», прысвечанай памяці ахвяр Хатыні

22 сакавіка ў мемарыяльным комплексе «Хатынь», які знаходзіцца ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, было асабліва шматлюдна: беларусы і госці краіны далучыліся да акцыі «Прыйдзі і пакланіся», прысвечанай 83-й гадавіне страшнай трагедыі спаленай фашыстамі разам са 149 жыхарамі вёскі, якая стала сімвалам смутку і нязломнасці беларускага народа.

Continue reading