У Тэафана Пустэльніка ёсць прынцып жывой сімпатыі[1], якім ён апісвае прыемнасць і задавальненне чалавека ў навакольным свеце. У гэтым артыкуле паспрабуем выявіць крытэрыі як не згубіцца ў свеце прыемнасцяў і як навучыцца кіраваць сабою.
Адбылася калядная сустрэча “Маргарытак”
1 лютага – першы чацвер месяца – быў днём малітвы аб новых святарскіх і манаскіх пакліканнях. У гэты дзень у мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ, у якой служэнне нясуць айцы-хрыстусоўцы, адбылася калядная сустрэча апостальскага руху “Маргарытка” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Нягледзячы на тое, што цяпер мы ў літургіі перажываем Звычайны перыяд, Касцёл дазваляе нам маліцца пры яслях Дзіцяткі Езуса і спяваць калядкі ажно да свята Ахвяравання Пана ўключна.
Адрозненне паміж сімпатыяй і эмпатыяй: тэалагічна-псіхалагічны аналіз
У вобласці псіхалогіі і тэалогіі паняцці сімпатыі і эмпатыі часта блытаюцца і вызначаюцца рознымі невыразнымі спосабамі. На працягу гісторыі сімпатыкамі называліся зацікаўленыя хрысціянствам, а вось эмпатыя нярэдка значыла загану. Як вызначыць гэтыя тэрміны ў сучасным разуменні? У сваім артыкуле “Адрозненне паміж сімпатыяй і эмпатыяй” (1986)[1] Ларэн Віспэ спрабуе растлумачыць гэтыя канцэпцыі і прапануе дэфініцыі, якія вылучаюць іх адрозненні.
15 цікавых фактаў пра заступніка каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі
24 студзеня ў Касцёле адзначаецца ўспамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. Мы вызначылі 15 цікавых фактаў, якія раскрываюць постаць святога.
Сінэргія і якасная змена чалавека: шлях да абагаўлення і суб’ектнасці
Артыкул даследуе паняцце “сінэргія” – узаемадзеянне чалавека з ласкай. Тлумачацца таксама такія паняцці як “абагаўленне” і “саборная сінэргія” – аснова гармоніі паміж Богам, чалавекам і светам.
Каляды прынеслі радасць
Цэлы Адвэнт і практычна ўвесь перыяд Нараджэння Пана ў касцёле святога Казіміра ў Стоўбцах была незвычайная атмасфера падрыхтоўкі да свята, чаканне нечага асаблівага. Валанцёры парафіяльнай суполкі «Карытас» праводзілі акцыю «Каляды прыносяць радасць», падчас якой наладжвалі выставы вырабаў мясцовых майстрых, распродаж выпечкі, ладзілі майстар-класы, прыбіралі батлейкі і дэкарацыі на Божае Нараджэнне – стваралі прыгажосць у касцёле і побач з ім. Дзеці разам са сваімі кіраўнікамі праводзілі рэпетыцыі – рыхтавалі сюрпрыз для парафіян. Падчас святочных дзён не толькі парафіяне мелі магчымасць...
Ад Іпастасі да Аблічча: дынаміка асобы ва ўсходняй тэрміналогіі
У артыкуле разглядаецца ўнікальнае разуменне паняцця асобы ў тэалогіі некаторых усходніх аўтараў. Побач з традыцыйнымі тэрмінамі, такімі як “персона” ці “іпастась”, для абазначэння асоб нярэдка ўжываецца слова “Лік”: “аблічча святых”, “твар чалавека”, “боскі Лік”. Артыкул падкрэслівае, што аблічча ўвасабляе не толькі фізічную знешнасць, але і сутнасць чалавека, яго сувязь з грамадствам. Артыкул таксама закранае тэму самасвядомасці, аўтаномнай дзейнасці і творчага супрацоўніцтва чалавека з Богам, што надае разуменню асобы...