Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі скіраваў віншаванне з біскупскім пасвячэннем біскупу Зноску

  • 7 верасня, 2024

Ваша Эксцэленцыя,

найдастойнейшы біскуп Андрэй,

ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіроўваю Вам найлепшыя пажаданні ў дзень Вашага біскупскага пасвячэння.

Сардэчныя пажаданні выказваю словамі ўступу ў чын біскупскага пасвячэння: «А ты, дарагі браце, Панам абраны, памятай, што ты з людзей узяты і для людзей пастаўлены ў тым, што іх яднае з Богам. Годнасць біскупа — гэта абавязак, а не гонар, і біскуп павінен хутчэй служыць, а не шукаць, каб яму служылі» (гл. Рымскі Пантыфікал). Папа Францішак у Вялікі чацвер 2015 гада дапоўніў гэтыя словы ў сваім пажаданні духавенству, каб пастыры былі прасякнутыя пахам авечак і мелі айцоўскую ўсмешку.

Таму жадаю Вам, Ваша Эксцэленцыя, каб як біскуп Вы былі тым, хто ведае Бога, ідзе Яго шляхамі і бяспечна вядзе да збаўлення даручаны пастырскай апецы Божы народ. Жадаю, каб былі верным і адданым супрацоўнікам біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, заўсёды кіруючыся Вашым біскупскім дэвізам: «Збаўленне душаў — найвышэйшы закон».

Няхай біскупскі пярсцёнак нагадвае Вам, што валадарыць значыць служыць з нязменнай любоўю. Няхай біскупскі пастарал будзе напамінам аб тым, што да Бога можа прывесці толькі той, хто дазваляе весці сябе да Бога. Біскупская мітра няхай нагадвае, што асвячэнне прыходзіць толькі праз ахвяру: сакрамэнтальную і тую, якую прыносіш сам, у святыні свайго сэрца.

Даручаю жыццё і служэнне Вашай Эксцэленцыі ўсемагутнаму Богу праз заступніцтва Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, і святога Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі, якая ў наступным годзе адзначыць свой 100-гадовы юбілей.

З пашанай, Ваш брат у пастырскім служэнні,

✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі