Сацыяльныя пункты Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адкрытыя на дапамогу кожнаму (+ВІДЭА)
- 10 верасня, 2024
- Тэкст, фота і відэа: Caritas (Minsk) / Instagram
Рэлігійная місія Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прыпамінае, што ёсць магчымасць скарыстаць з дапамогі яе сацыяльных пунктаў у розных гарадах.
Людзі, якія звяртаюцца па дапамогу ў сацыяльныя пункты Caritas, вельмі розныя. Некаторыя, апынуўшыся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пазітыўна настроены і імкнуцца з усіх сіл змяніць сваё становішча. Ёсць людзі ў роспачы і тыя, якім патрэбна кансультацыя ці матэрыяльная дапамога. Ёсць тыя, каго трэба толькі крыху падбадзёрыць, і тыя, каму патрэбна штодзённая падтрымка. Кожнаму з іх супрацоўнікі сацыяльных пунктаў Caritas імкнуцца дапамагчы словамі падтрымкі і хуткай рэакцыяй на просьбу аб дапамозе.
Сацыяльныя пункты Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі – гэта не льгота для пэўных катэгорый людзей. Дапамога іх працаўнікоў і валанцёраў разлічана на любога чалавека.
Дапамога, якую можна атрымаць у сацыяльных пунктах:
- інфармацыйная (кансультацыя па афармленні дакументаў на льготы, кантакты іншых арганізацый, якія аказваюць сацыяльную, медыцынскую, юрыдычную і інш. віды дапамогі),
- разавая матэрыяльная дапамога (у выглядзе адзення, абутку, прадуктаў харчавання і інш.).
У кожнага патрабуючага ёсць шанс зноў увайсці ў жыццё. Супрацоўнікі Caritas рады дапамагчы ў кожнай справе.
Кантакты сацыяльных пунктаў Caritas ў Мінску:
Адрас: Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 9.
Тэлефоны: +375293129929 і +375291319137.
Электронная пошта: сonsult.minsk@caritas-minsk.by.
У Магілёве:
Адрас: г. Магілёў, праспект Шмідта, 15 (парафія св. Антонія).
Тэлефон: +375293129761.
У Крупках:
Адрас: г. Крупкі, вул. Савецкая, 3 (уваход з тарца).
Тэлефоны: +375445528737 і +375445900037.