Арцыбіскуп Станеўскі ў Барысаве ўзначаліў парафіяльную ўрачыстасць і ўдзяліў кандыдатам сакрамэнт хрысціянскай сталасці
- 16 верасня, 2024
- Тэкст: Бажэна Міклашэвіч, фота: Данііл Маскевіч // Catholicminsk.by
![](/wp-content/themes/yootheme/cache/6e/0-02-05-2be4624c9d8d0b8ae7700abe4631b060ee627ee8ecdad0a7ec1698f66c6e426a_8c859f4a71f09546-6e9eb73b.jpeg)
8 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве адбылася адпустовая ўрачыстасць тытулу мясцовага касцёла.
Адметнай рысай сёлетняга святкавання была прысутнасць арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Мітрапаліт прыбыў, каб раздзяліць з прысутнымі радасць супольнага святкавання, а перад усім каб 24-м адпаведна падрыхтаваным кандыдатам удзяліць сакрамэнт канфірмацыі.
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-fb1a92215f66d16186247382e2adf6a713c7764972eb0d2ef3d833f12127ca9a_df87571d68a5292e-1024x768.jpg)
На пачатку Эўхарыстыі кандыдаты прывіталі арцыбіскупа словамі: “Нашыя жыцці – гэта жыцці простых людзей, але мы імкнемся жыць так, каб годна насіць імя хрысціяніна. Мы прагнем, каб Хрыстус займаў годнае месца ў кожнай нашай сям’і і ў сэрцы кожнага парафіяніна”.
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-36c00bc26e7e66de881c7f9bee0c5a53a302156c3439bbb9372d4fffa7bb3ad9_24092e459a48a8be-768x1024.jpg)
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-0218d08e168c9b9722956f4f9706d09b6af00a01c2d90e9ce8dadcd95224d954_7065c3536bc57d06-1024x768.jpg)
У гаміліі пастыр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі падкрэсліў, што тыя, хто прыме сакрамэнт хрысціянскай сталасці, асабліва моладзь, павінны будуць у далейшым як дарослыя людзі і сапраўдныя хрысціяне бараніць сваю веру, а перад усім жыць паводле гэтай веры. Іерарх заклікаў кандыдатаў да канфірмацыі несці годнае сведчанне аб Хрысце ў іх асяроддзі.
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-9d39d2fdc25a08c64efd76fa4e1e46ab502ab06e244d003ac2711cb9913465bc_a9d3f13aa7c5feaa-768x1024.jpg)
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-d2f9007737bec4f73937bf2e03b71e493181c51d767f95afd98dcfe212050b7e_5e8b77be4dd197c1-768x1024.jpg)
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-b0ca1968ba442de4dcae192434bb50c881caf18541fb0d75fadda98452f7cc34_ccbe86a5c9c0d6f2-768x1024.jpg)
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-5b66c8e8a62df1f3a1c030e25f0da48ac96e092c58ac3942fb68424b55e22ca2_b1d0e26c09e51104-768x1024.jpg)
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-8da4a48674e4c8e494c048165726495e7c9f0de12ca5c284d2d3de041888870a_9a8f24c1aa376b4b-1024x768.jpg)
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-403bb7652f9651cff4a626abef9e291388a5da161c17ee020bc033e16d76e421_f82fce6c4724ae37-768x1024.jpg)
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-ec91482efd92d8eedc9126b1828652a5ffd16ef040596569a04cb10615418b9b_9b011928942cfec6-1024x768.jpg)
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-7a5555b6e4110222d9ce08a2834a662fb8f9d23ce4ca156d505b3288add494e8_4684bcd8b9f3601-1024x768.jpg)
На заканчэнне святой Імшы канфірмаваныя выказалі ўдзячнасць арцыбіскупу Юзафу за ўдзяленне сакрамэнту канфірмацыі і прасілі аб малітве, каб, узмоцненыя Духам Святым, яны вытрывалі на шляху веры і паклікання.
![](https://catholicminsk.by/wp-content/uploads/2024/09/0-02-05-181f38079e8a5c8a32f7ea7910f3dee1e34e688baa014bf7798409633cc7849a_56fd06c761caf974-1024x768.jpg)