Author: Павел Эйсмант
Распачаўся новы этап будаўніцтва касцёла ў мінскім мікрараёне Сухарава
1 сакавіка, у першы дзень вясны, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава ў Мінску (дэканат Мінск-Захад), у якой служаць айцы марыяне, распачала новы этап будаўніцтва парафіяльнага касцёла.
Стан здароўя Папы Францішка паляпшаецца
Святы Пасад паведамляе, што ноч з чацвярга на пятніцу прайшла спакойна для Святога Айца. Пантыфік ужо не патрабуе пастаяннага кіслароду, аднак для поўнай упэўненасці неабходна больш часу.
У Магілёве адбылася сустрэча духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў
26 лютага ў парафіяльным касцёле святога Антонія ў Магілёве адбылася пастырская сустрэча святароў і манаскіх асоб, якія нясуць служэнне ў Магілёўскай вобласці.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: “Мы ізноў апынуліся ў казцы пад назвай «Сужэнскі баль»!”
22 лютага сем’і руху “Equipes Notre-Dame” з парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максіміліяна Кольбэ ў Мінску зладзілі чарговы, ужо сёмы, “Сужэнскі баль”, у якiм прынялі ўдзел 15 пар.
“Так!але”: прадстаўнікі Касцёла ўдзельнічалі ў тэлеперадачы, прысвечанай міжканфесійнаму міру
26 лютага па благаславенні мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Рэспубліцы Беларусь ксёндз канонік Юрый Ясевіч і біскупскі вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз канонік Франц Рудзь прынялі ўдзел у праграме “Так!але” (“Да!но”), прысвечанай тэме міжканфесійнага міру ў Беларусі.