Skip to main content

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю

18 красавіка
  • 18 красавіка, 2025
  • Catholicminsk.by

Фота: Catholic.by

Рэлігійнае аб’яднанне «Мясцовае рэлігійнае аб’яднанне “Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь”» прайшло перарэгістрацыю.

18 красавіка Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, адпаведныя рэгістрацыйныя дакументы.

У адпаведнасці з законам «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый» ад 30 снежня 2023 года, раней зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі абавязаны прывесці свае статуты ў адпаведнасць з законам і прадставіць іх у рэгіструючыя органы для перарэгістрацыі.