Author: Павел Эйсмант
Дзень успаміну святога Юзафа, рамесніка, стаў у стаўбцоўскім касцёле святога Казіміра днём нараджэння Ружанцовага кола ў гонар святога Юзафа.
У Ватыкане прадстаўлены герб Папы Льва XIV
Дзяржаўны сакратарыят Яго Святасці прадставіў афіцыйны герб Папы Льва XIV, які спалучае элементы яго біскупскага герба з сімволікай Ордэна аўгустынцаў і традыцыйнымі папскімі атрыбутамі.
Стала вядомай дата інаўгурацыйнай святой Імшы Папы Льва XIV
Прэфектура Папскага дому паведаміла, што ўрачыстая святая Імша, якая пазначыць пачатак пантыфікату Папы Льва XIV, будзе цэлебравацца ў нядзелю 18 мая ў 10:00 на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.
Леў XIV у першай гаміліі: быць Касцёлам, які асвятляе цемру свету
9 мая Папа Леў XIV узначаліў святую Імшу за Касцёл. Літургія на завяршэнне канклава прайшла ў Сікстынскай капэле Апостальскага палаца ў Ватыкане. Разам з новым Папам малілася Калегія кардыналаў.
«“Ты – Хрыстус, Сын Бога жывога” (Мц 16,16). Гэтымі словамі Пётр, калі Настаўнік спытаўся яго разам з іншымі вучняў пра іх веру ў Яго, выказвае ў сціслай форме той скарб, які ўжо дзве тысячы гадоў Касцёл захоўвае, паглыбляе і перадае праз апостальскую пераемнасць»,
— такімі словамі Леў XIV пачаў сваю першую гамілію, прамоўленую ў якасці Папы.
Пантыфік нагадаў, што Езус — гэта адзіны...
Папа Леў XIV: праграма першых дзён пантыфікату
Новаабраны Папа Леў XIV правядзе першую Імшу з кардыналамі ў Сікстынскай капэле ў пятніцу, а ў нядзелю звернецца да вернікаў з малітвай Regina Coeli. У панядзелак адбудзецца аўдыенцыя для супрацоўнікаў СМІ.
Сведчыць пра прыгажосць веры: прыярытэты новага Папы
У 2023 годзе арцыбіскуп Роберт Фрэнсіс Прэвост, цяперашні Папа, а на той час нядаўна прызначаны прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў, даў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару Vatican News Андрэа Тарнелі, у якім акрэсліў некаторыя са сваіх прыярытэтаў.