Skip to main content

Author: Павел Эйсмант

Арцыбіскуп Кандрусевіч распавёў пра падзею «пад замком», за якой будзе сачыць увесь свет (ВІДЭА)

7 мая распачнецца канклаў — працэдура выбару новага Папы, у якой прымуць удзел 133 кардыналы выбаршчыкі. З гэтай нагоды напярэдадні падзеі на Youtube-канале «Радыё Марыя Беларусь» з’явілася інтэрв’ю з арцыбіскупам эмэрытам Тадэвушам Кандрусевічам, якое правёў у Гродне, дзе ў той момант знаходзіўся іерарх, вядучы ксёндз Павел Эйсмант на тэму маючага адбыцца канклава.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі прыняў удзел ва ўскладанні кветак да манумента Перамогі ў Мінску

6 мая арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі разам з прадстаўнікамі розных канфесій, якія пражываюць у Беларусі, усклаў кветкі да манумента Перамогі ў Мінску.

Continue reading

Адраджэнне аргана: як у Бабруйскім касцёле зноў загучала музыка

Музыка аргана вярнулася ў Бабруйскі касцёл дзякуючы Анне Капскай, якая з аднаразовага выступлення на Божае Нараджэнне стала пастаяннай арганісткай і кіраўніцай хору, адрадзіўшы музычную традыцыю святыні.

Continue reading

Экскурсія як іспыт: тэолагі вывучаюць касцёльную спадчыну

Навучэнцы трэцяга курса Мінскага тэалагічнага каледжа імя Святога Яна Хрысціцеля правялі незвычайны кваліфікацыйны экзамен па спецкурсе «Рэлігійны турызм», наведаўшы сем унікальных святынь на поўначы Беларусі і самастойна арганізаваўшы ўвесь маршрут.

Continue reading

Біскуп Касабуцкі падчас сустрэчы касцёльных рухаў і супольнасцяў Беларусі ў Будславе: Наша надзея — гэта давер Богу

Ужо на працягу некалькіх гадоў 1 мая для ўдзельнікаў розных касцёльных рухаў і супольнасцяў з’яўляецца асаблівай датай. У выходны дзень, калі многія выбіраюць адпачынак на прыродзе, сустрэчу пры шашлыках, працу на дачы ці ў вёсцы, больш за 300 вернікаў — прадстаўнікоў больш за 20-і рухаў і супольнасцяў пераважна з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — адправілася ў Нацыянальны марыйны санктуарый у Будславе, каб перад цудадзейным абразом Найсвяцейшай Панны Марыі даверыць Богу свае малітоўныя інтэнцыі.

Continue reading

Не рабіць сенсацыю з таго, што знаходзіцца ў кампетэнцыі Бога: размова з арцыбіскупам Станеўскім пасля яго вяртання з Рыма

Інтэрв’ю арцыбіскупа Юзафа Станеўскага для інтэрнэт-партала Catholic.by адбылося 29 красавіка, пасля яго вяртання з Рыма, куды ён прыбыў у складзе дэлегацыі духоўных асоб з Беларусі для ўдзелу ў пахаванні Папы Францішка 26 красавіка. У шчырай размове іерарх падзяліўся сваімі ўражаннямі са свайго ўдзелу ў пахаванні спачылага Пантыфіка, і адказаў на найбольш актуальныя пытанні, якія тычацца выбару новага Папы.

Continue reading

У Барысаве з удзелам іерархаў адзначылі срэбраны юбілей святарства двух святароў

У аўторак 29 красавіка ў парафіяльным касцёле Спаслання Духа Святога ў Барысаве (Барысаўскі дэканат) урачыста адзначылі 25-годдзе з часу прэзбітэрскага пасвячэння двух святароў.

Continue reading