Author: Павел Эйсмант
Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прапануе «Малітву аб дарах Духа Святога» для кардыналаў, якія 7 мая будуць выбіраць новага Пантыфіка.
Кардыналы заклікаюць вернікаў да малітвы перад канклавам
Калегія кардыналаў звярнулася 30 красавіка да ўсіх вернікаў з заклікам да малітоўнай падтрымкі перад канклавам, заклікаючы да еднасці і духоўнага распазнання.
Лісты чытачоў: Наведвальнікі стацыйных касцёлаў — «пілігрымы надзеі»
У свята Божай Міласэрнасці, 27 красавіка, у гадзіну Божай Міласэрнасці ў мінскім архікадэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святочная Імша за ўсіх наведвальнікаў стацыйных касцёлаў — «пілігрымаў надзеі».
Святы Пасад абвясціў дату пачатку канклава
Канклаў — старажытная працэдура выбару Пантыфіка, якая праводзіцца ў поўнай ізаляцыі ад знешняга свету і рэгулюецца дакладнымі правіламі — распачнецца ў другой палове дня 7 мая.
У санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Мінску з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі адпустовую ўрачыстасць
27 красавіка, у ІІ Велікодную нядзелю, святкуецца свята Божай Міласэрнасці. У гэты дзень у капліцы парафіі Маці Божай Ружанцовай у мінскім мікрараёне Лошыца (дэканат Мінск-Усход), побач з якой ідзе будаўніцтва санктуарыя Божай Міласэрнасці, адбылася адпустовая ўрачыстасць, якую ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Брат Сяргей Гусар з манаскай супольнасці капуцынаў прыняў у Маладзечне святарскае пасвячэнне
У суботу 26 красавіка ў касцёле святога Піо парафіі святога Казіміра ў Маладзечне, дзе нясуць служэнне Меншыя Браты Капуцыны, сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату прыняў брат Сяргей Гусар OFMCap.
У мінскім катэдральным касцёле з удзелам іерарха і капітула памаліліся за Папу Францішка ў дзень яго пахавання
26 красавіка ў Ватыкане адбылося пахаванне Папы Францішка. У гэты дзень канонікі катэдральнага капітула святога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай разам са святарамі і вернікамі ўдзельнічалі ў святой Імшы за спачылага Святога Айца, якая адбылася ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.
У Ватыкане адбылася развітальная Імша і пахаванне Папы Францішка
26 красавіка на ватыканскай плошчы Святога Пятра адбылося развітанне з Папам Францішкам, пасля чаго цела Пантыфіка было перавезена ў Базыліку Санта-Марыя-Маджорэ — месца яго вечнага спачынку.