Ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB атрымаў ступень доктара кананічнага права ў Мюнхене
- 25 чэрвеня, 2025
- Фота ілюстрацыйнае
- Паводле Sdb.by

Каталіцка-тэалагічны факультэт Універсітэта Людвіга-Максіміліяна ў Мюнхене (Германія) афіцыйна прысвоіў ступень доктара кананічнага права ксяндзу Віктару Гайдукевічу SDB, які паходзіць з Беларусі і з’яўляецца членам Таварыства Святога Францішка Сальскага.
Рашэнне было прынята пасля паспяховага завяршэння поўнага курса доктарскай падрыхтоўкі і абароны дысертацыі ў галіне кананічнага права.
Урачыстае завяршэнне працэдуры адбылося 23 чэрвеня пад старшынствам прэзідэнта ўніверсітэта прафесара доктара Бэрнда Хубэра і дэкана факультэта прафесара кананічнага права доктара Эльмара Гютгофа, аднаго з вядучых спецыялістаў у гэтай галіне.
Даследаванне спалучае тэарэтычную глыбіню з практычнай накіраванасцю і ўносіць важкі ўклад у развіццё сучаснай кананічнай юрыспрудэнцыі.