Skip to main content

Post Flag: #сінадальнасць

Унутраная дыспазіцыя духа: аналіз духоўнай кузні

Cхіленаму дрэву пачаць расці ў іншы бок няпроста. Яно фармавалася гадамі: схілялася пад цяжарам сваіх плёнаў, грубела ад нуды і холада, і як умела, змагалася за сваё месца пад сонцам. Нешта падобнае адбываецца і ў жыцці чалавека. Справа ў тым, што ў тэалогіі існуе паняцце ўнутранай схільнасці духа. Гэта тая духоўная дыспазіцыя, якая схіляе чалавека да маральна добрых або дрэнных учынкаў. Такая ўнутраная схільнасць і ёсць сутнасцю духоўная настрою, які фарміруе ў нас заганы і цноты. Складанасць у тым, што такую дыспазіцыю духа цяжка раптоўна змяніць падобна дрэву.

Continue reading

Тры спосабы злучэння з Хрыстовымі пакутамі

У традыцыі ўсходняга хрысціянства духоўныя практыкі Вялікага Посту і Святога Трыдыўма часта разглядаюцца ў кантэксце вучэння аб ласцы. У дадзеным артыкуле мы разгледзім тэму злучэння з Хрыстовымі пакутамі праз спачуванне да Пана і даследуем розныя аспекты гэтай тэмы.

Continue reading

Паняцце жывога саюза ў хрысціянскай духоўнасці

Паняцце саюза ў хрысціянскай духоўнасці займае асабліва важнае месца. Раннія хрысціянскія пісьменнікі звярталіся да розных тэрміналогій, каб выказацца пра саюз і ўзаемасувязь, уласцівыя гэтаму паняццю: у залежнасці ад мовы і культуры, да якой яны належалі, тэалагічнай і філасофскай школы, да якой яны спасылаліся, і спецыфічных узаемадзеянняў саюза і метафізікі, з ім звязаных.

Continue reading

Адрозненне паміж сімпатыяй і эмпатыяй: тэалагічна-псіхалагічны аналіз

У вобласці псіхалогіі і тэалогіі паняцці сімпатыі і эмпатыі часта блытаюцца і вызначаюцца рознымі невыразнымі спосабамі. На працягу гісторыі сімпатыкамі называліся зацікаўленыя хрысціянствам, а вось эмпатыя нярэдка значыла загану. Як вызначыць гэтыя тэрміны ў сучасным разуменні? У сваім артыкуле “Адрозненне паміж сімпатыяй і эмпатыяй” (1986)[1] Ларэн Віспэ спрабуе растлумачыць гэтыя канцэпцыі і прапануе дэфініцыі, якія вылучаюць іх адрозненні.

Continue reading

Сінэргія і якасная змена чалавека: шлях да абагаўлення і суб’ектнасці

Артыкул даследуе паняцце “сінэргія” – узаемадзеянне чалавека з ласкай. Тлумачацца таксама такія паняцці як “абагаўленне” і “саборная сінэргія” – аснова гармоніі паміж Богам, чалавекам і светам.

Continue reading