29 і 30 лістапада ў дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Святога Лукі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, адбылася двухдзённая сустрэча суполкі валанцёраў Caritas, якая існуе пры катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, арганізаваная для людзей, хворых на рассеяны склероз. Падчас мерапрыемства былі створаны неабходныя камфортныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў.
Заклік Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, да малітвы за дабрадзеяў
7 снежня ў ІІ Нядзелю Адвэнту па традыцыі будзе адзначацца дзень малітвы ў інтэнцыі дабрадзеяў і ахвярадаўцаў Касцёла ў Беларусі. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, кіруе да вернікаў заклік аб малітве за іх.
Святары з Беларусі прымуць удзел у міжнародным чэмпіянаце па міні-футболе
У 2026 годзе беларускія каталіцкія святары прымуць удзел у міжнародным чэмпіянаце па міні-футболе, які пройдзе з 9 па 13 лютага ў Любліне (Польшча). Ужо на працягу некалькіх тыдняў па панядзелках каманда зборнай Беларусі праводзіць інтэнсіўныя трэніроўкі ў спарткомплексе «Лідар» у Навагрудку.
Парафіяльныя місіі прайшлі ў мінскім Кармэлі
З 23 па 30 лістапада ў мінскай парафіі Божага Цела, якой апякуюцца айцы кармэліты босыя, адбыліся першыя ў гісторыі маладой сталічнай парафіі святыя місіі з мэтай аднаўлення і ўмацавання ў веры. Духоўныя практыкаванні ўзначалілі кармэліты босыя з санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат) — айцец Аркадзь Куляха OCD і айцец Казімір Мараўскі OCD. Час святых місій — гэта момант, калі Бог праходзіць праз парафію і людскія сэрцы.
У Вілейцы ксёндз канонік Аляксандр Барыла адзначыў срэбраны юбілей святарскага пасвячэння
2 снежня пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы ксёндз канонік Аляксандр Барыла адзначыў срэбраны юбілей святарскага пасвячэння.
Плён Юбілейнага года ў Беларусі: хор «Пілігрымы надзеі»
Новы музычны праект пад назвай, аналагічнай дэвізу Юбілейнага года, сабраў каля 30 музыкаў з розных парафій.
Адбыўся дзень засяроджання для законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
1 снежня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбыўся дзень засяроджання для законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які адзначыўся прысутнасцю арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча.
Мастацкая фотавыстава «Рараты» Віктара Ведзеня адкрылася ў архікатэдральным касцёле ў Мінску
У нядзелю, 30 лістапада, у першы дзень Адвэнту, у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адкрылася фотавыстава «Рараты» фатографа і фотажурналіста Віктара Ведзеня.