Skip to main content

Арцыбіскуп Кандрусевіч падчас юбілею асвячэння катэдральнага касцёла ў Саратаве: У касцёле з чалавечых душаў будуецца жывы Касцёл

Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч 11 і 12 кастрычніка прыняў удзел у святкаванні 25-годдзя асвячэння катэдры святых апосталаў Пятра і Паўла ў расійскім Саратаве.

Continue reading

Акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы» адбылася ў Мінску

7 кастрычніка адбылася сусветная малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы». Дзеці з розных куткоў Беларусі далучыліся да акцыі, разам з аднагодкамі ўзносячы свае малітвы праз заступнцітва Маці Божай.

Continue reading

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Маці Божай з Люрда ў Санкт-Пецярбургу і павіншаваў яе пробашча з юбілеем святарскага пасвячэння

5 кастрычніка, у 27-ю звычайную нядзелю, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Эўхарыстыю ў касцёле Маці Божай з Люрда ў паўночнай сталіцы Расіі — горадзе Санкт-Пецярбургу.

Continue reading

«Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці»: Ружанцовы кангрэс прайшоў у Магілёве

4 кастрычніка ў Магілёве адбыўся традыцыйны IX ружанцовы кангрэс, прысвечаны тэме «Маці Божая Успамога Хрысціянаў у салезіянскай духоўнасці».

Continue reading

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у святкаванні юбілею біскупскага і святарскага пасвячэння расійскага дапаможнага біскупа Мікалая Дубініна

4 кастрычніка ва ўспамін святога Францішка Асізскага ў прокатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Санкт-Пецярбургу дапаможны біскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Мікалай Дубінін OFMConv адзначаў срэбны юбілей святарства і пяцігоддзе біскупскай сакры. На святой Імшы, якую ўзначаліў сам юбіляр, прысутнічалі арцыбіскуп Павел Пэццы, ардынарый архідыяцэзіі, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, святары, кансэкраваныя асобы і вернікі з усяго горада, а таксама лютэранскі біскуп і праваслаўны святар.

Continue reading

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў францішканскі кляштар у Санкт-Пецярбургу

З 3 па 5 кастрычніка арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведваў Санкт-Пецярбург ― горад сваёй студэнцкай маладосці, а таксама адзін з найбуйнейшых цэнтраў каталіцызму ў Расіі. Тут знаходзіцца заснаваная дастойным іерархам Вышэйшая духоўная семінарыя «Марыя ― Каралева апосталаў», афіляваны да Латэранскага ўніверсітэта Тэалагічны інстытут святога Яна Залатавуснага, шэсць парафій, вельмі добра функцыянуючы Caritas, некалькі цэнтраў дапамогі бедным і патрабуючым і інш.

Continue reading