Skip to main content

Айцы марыяне запрашаюць далучыцца да супольнай малітвы ў Будславе ў трэці дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+ТЭКСТЫ)

6 снежня
  • 1 снежня, 2025
  • Фота ілюстрацыйнае // Catholicminsk.by

Айцы марыяне, адказныя за правядзенне ў першую суботу снежня ў Будславе трэцяга дня Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!», запрашаюць 6 снежня да малітоўнага ўдзелу ў сустрэчы ў Нацыянальным санктуарыі, а таксама да духоўнага ўдзелу ў сваіх парафіях. Разам з імі будуць маліцца сёстры эўхарысткі.

Нагадаем, што з распараджэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусіпа ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 4 кастрычніка 2025 года па 6 чэрвеня 2026 года ў галоўным беларускім марыйным санктуарыі і ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзііадбываецца Агульнабеларуская навэнна з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

«Праз набажэнства да Найдаражэйшай Крыві будзем дзякаваць Богу за Яго літасць да свету і да нашай Айчыны, да ўсіх нас, нашых сем’яў і супольнасцяў, дзякаваць за плён аднаўлення структураў Касцёла ў Беларусі, а таксама будзем прасіць аб спакоі ў свеце, давяраючы Яму лёс свету і лёс кожнага чалавека, лёс нашай краіны»,

— тлумачыць мэту правядзення Навэнны арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Асноўным днём, прызначаным для супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі і набажэнства, прысвечанага Найдаражэйшай Крыві Хрыста, з’яўляецца кожная першая субота месяца на працягу ўсяго перыяду падрыхтоўкі  да ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, якая адбудзецца 4 ліпеня 2026 года.

Заклік навэнны на снежань 2025 года: «Кроў Хрыста, уцелаўлёнага Слова Божага, — выбаў нас».

Інтэнцыя: Молімся за сем’і нашага краю, каб, дзякуючы аднаўленню ў Хрысце і па прыкладу Святой Сям’і з Назарэту, яны станавіліся сапраўднай святыняй жыцця і любові; каб, развіваючы веру і захоўваючы хрысціянскія традыцыі, нашыя сем’я былі надзейным «хатнім касцёлам», адкрытым на пакліканні да святарскага і кансэкраванага жыцця.

План сустрэчы ў Будславе:

11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі;
11.30 — Фацімскі Ружанец;
12.00 — святая Імша;
13.00 — абед;
14.00 — прэзентацыя «Дагмат веры аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі»;
14.45 — Вяночак да 10 цнотаў Найсвяцейшай Панны Марыі;
15.00 — Вяночак да Крыві Хрыста і малітва да Крыві Хрыстовай;
15.30-15.45 — заканчэнне і вяртанне да дому.

Парадак навэнны ў парафіях:

  • Ружанец;
  • святая Імша;
  • разважанні на кожны дзень навэнны;
  • Вяночак да Божай Міласэрнасці;
  • Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста;
  • Малітва да Крыві Хрыстовай.

Тэксты набажэнстваў на паасобныя першыя суботы, падрыхтаваныя выдавецтвам «Про Хрысто», будуць змяшчацца ў часопісе «Ave Maria», а таксама на інтэрнэт-старонках: сatholic.bycatholicminsk.byave-maria.by.

Тэксты для друку

  • Набажэнства на 6 снежня 2025 г. у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
  • Парадак Навэнны і План наведвання Нацыянальнага санктуарыя Марыі ў Будславе і правядзення набажэнстваў у парафіях у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
  • Ружанец перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі ў рамках Навэнны у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
  • Разважанні на кожны дзень Навэнны у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.