Плён Юбілейнага года ў Беларусі: хор «Пілігрымы надзеі»
- 2 снежня, 2025
- Тэкст і фота: удзельнікі хору // Catholicminsk.by
Новы музычны праект пад назвай, аналагічнай дэвізу Юбілейнага года, сабраў каля 30 музыкаў з розных парафій.
Хор «Пілігрымы надзеі» аб’яднаў удзельнікаў зусім нядаўна, але яго гісторыя распачалася яшчэ 4 гады таму.
Менавіта ў 2022 годзе адбыліся першыя сустрэчы хору: удзельнікі рыхтаваліся да служэння спевам падчас святых Імшаў у пілігрымцы Мінск-Будслаў.
Ішлі гады, а пілігрымкавы хор зноў збіраўся ў капліцы святога Яна Евангеліста і святога Максіміліяна Марыі Кольбэ на вул. Матусевіча ў Мінску. Ужо «як звычайна» за месяц да падарожжа ў Будслаў праходзілі рэпетыцыі, дзе харысты вучыліся новым спевам і прыгадвалі вядомыя.
Найбольш адметным стала служэнне падчас святой Імшы для пілігрымаў у 2025 годзе каля абраза Маці Божай у Будславе. Гэта быў вялікі гонар і бачны плён сустрэч і працы на працягу чатырох год.
— дзеліцца Алёна Кот, лідарка і дырыжорка хору.

Дзякуючы падтрымцы айцоў хрыстусоўцаў і катэдральнай парафіі Мінска, хор запісаў музычны матэрыял, які можна слухаць і глядзець на платформе Youtube.
Неўзабаве спевы з’явяцца на іншых музычных платформах.
Сачыць за навінамі хору можна на старонцы ў Instagram.







