Skip to main content

Бэтлеемскі агонь прыбыў у галоўную каталіцкую святыню сталіцы

18 снежня ў Гродна прыбыў Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме. У наступны дзень ён прыбыў у сталіцу Беларусі.

Continue reading

У мінскім Кармэлі распачаўся юбілейны год, прысвечаны святому Яну ад Крыжа, Доктару Касцёла

15 снежня ў Ордэне кармэлітаў босых распачаўся юбілейны год з нагоды 300-годдзя кананізацыі і 100-годдзя абвяшчэння святога Яна ад Крыжа Доктарам Паўсюднага Касцёла.

Continue reading

У будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра з удзелам іерарха прайшла аплаткавая сустрэча хору «Голас душы»

«Голас анельскі пастухам сказаў…» — словы гэтай калядкі, напэўна, вядомыя з дзяцінства кожнаму католіку. 17 снежня яна прагучала ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра, дзе адбылася перадкалядная аплаткавая сустрэча. У ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі Місіі Добрага Самараніна, а таксама літургічны хор парафіі Святога Сымона і Святой Алены «Голас душы».

Continue reading

Выстава іканапісу «Святло Раства Хрыстова» адкрылася ў Барысаве

14 снежня, у Трэцюю Нядзелю Адвэнта — «Нядзелю Радасці», выстава іканапісу беларускай мастачкі з Маладзечна Ядвігі Сенько адкрылася ў Барысаўскім касцёле Спаслання Святога Духа. 

Continue reading

У Мінску адбылася пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў

17 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла пастырская сустрэча святароў і манаскіх асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, спалучаная з ламаннем аплаткай.

Continue reading

У мінскай архікатэдры прайшло адвэнтавае начное чуванне моладзі

З 13 па 14 снежня, традыцыйна перад святам Божага Нараджэння, у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло начное чуванне моладзі, якое сабрала ў сябе палкія і адкрытыя сэрцы маладых вернікаў з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Важнай і актуальнай тэмай для іх з’яўляецца пакліканне, якое нялёгка распазнаць маладым людзям без багатага жыццёвага досведу.

Continue reading

105 падарункаў для 105 усмешак: валанцёры Caritas з Мінска падарылі свята дзецям у Расне

14 снежня, у самы разгар адвэнтавага чакання, валанцёры Caritas архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску здзейснілі сапраўдны цуд міласэрнасці. Яны пераадолелі доўгі шлях у аграгарадок Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, каб падарыць незабыўнае свята для выхаванцаў Расненскай спецыяльнай школы-інтэрната.

Continue reading