У вігілію Нараджэння Пана свой віншавальны відэазварот да вернікаў кіруе Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адказны за Магілёўскі рэгіён.
Віншаванне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага са святам Божага Нараджэння і Новым 2026 годам
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе духавенству і вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сардэчныя пажаданні з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага 2026 года.
Супрацоўніцтва дзеля захавання спадчыны: на гістарычным факультэце БДУ прайшлі мерапрыемствы праекта «Дыялог культур і рэлігій»
У межах рэалізацыі праекта «Дыялог культур і рэлігій» на гістарычным факультэце Белдзяржуніверсітэта прайшоў шэраг значных падзей, накіраваных на асэнсаванне духоўнай і культурнай спадчыны Беларусі. Па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў мерапрыемствах прыняў удзел Біскупскі вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз канонік Франц Рудзь.
У Бараўлянах пад Мінскам прайшла прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу на беларускую мову «Пяцікніжжа Майсея»
20 снежня ў Пастаральным цэнтры імя святога Дамініка Савіа ў Бараўлянах адбылася падзея сапраўды гістарычнага маштабу — прэзентацыя афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову. Пяцікніжжа — гэта не проста кніга; гэта мост паміж эпохамі, культурамі і сакральнымі традыцыямі свету.
Парафія святога Францішка ў Копішчы правяла дабрачынную акцыю для дзяцей
20 снежня валанцёры Caritas парафіі святога Францішка ў вёсцы Копішча (сталічны мікрараён Новая Баравая), разам з парафіяльным хорам TRANSITUS і братамі капуцынамі правялі дабрачынную акцыю ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Асіповіцкая спецыяльная школа-інтэрнат».
Аплаткавая сустрэча для медыкаў з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB прайшла ў Бараўлянах
18 снежня ў Мінскай абласной бальніцы ў Бараўлянах адбылася аплаткавая сустрэча з удзелам дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB з лекарамі і медычным персаналам.