У Мінску прайшоў Крыжовы для міністрантаў
- 13 сакавіка, 2026
- Тэкст: кс. Аляксандр Шыманскі / Фота: удзельнікі мерапрыемства // Catholicminsk.by
12 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся Крыжовы шлях з удзелам міністрантаў горада Мінска.
Перад ім адбылася цэлебрацыя святой Імшы, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пасля святой Імшы адбыўся сам Крыжовы шлях, які правялі непасрэдна міністранты.
Вернікі асаблівым чынам маліліся за будучых лектараў, якія ў канцы красавіка з рук арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, атрымаюць благаслаўленне на гэтую паслугу, каб яны плённа і самаадднана служылі Каталіцкаму Касцёлу.
Напрыканцы малітоўнага спаткання прадстаўнікі літургічнай службы алтара змаглі пазнаёміцца з гісторыяй архікатэдральнага касцёла.
Кожнае месца у касцёле, кожны надпіс маюць не толькі вялікае літургічнае, але і духоўнае значэнне, таму ўсім людзям карысна гэта ведаць, а асабліва тым, хто выконвае ў ім пэўныя функцыі.









