Skip to main content

У Мінску з удзелам іерархаў падчас трох святых Імшаў маліліся за спачылага Папу Францішка

21 красавіка, у панядзелак Пасхальнай актавы, свет абляцела сумная вестка — у ранішніх гадзінах адышоў у вечнасць Папа Францішак. Касцёл у Беларусі не застаўся абыякавым да гэтай навіны і адразу ўзнёс свае малітвы аб жыцці вечным для спачылага Пантыфіка.

Continue reading

У панядзелак у актаве Пасхі ва ўзросце 88-і гадоў адышоў у вечнасць Папа Францішак

Як падае партал Catholic.by са спасылкай на Vatican News, 21 красавіка раніцай камерленга Святога Рымскага Касцёла кардынал Кевін Фарэл даслаў паведамленне з Дому святой Марты: «У 7.35 гэтай раніцы Біскуп Рыма, Францішак, вярнуўся ў дом Айца. Яго жыццё цалкам было прысвечана служэнню Пану і Яго Касцёлу».

Continue reading

Магілёўскія вернікі адзначылі Вялікдзень

20 красавіка, у Вялікдзень, адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў Вялікдзень. Яна адбылася ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з удзелам шматлікіх вернікаў і мясцовых душпастыраў: ксяндза пробашча Уладзіміра Русака і ксяндза вікарыя Паўла Сідарэнкі.

Continue reading

Вялікдзень 2025. Рэзурэкцыйная працэсія ў Мінску (фотарэпартаж)

20 красавіка, у нядзелю, па вуліцах, прылеглых да архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, прайшла Рэзурэкцыйная працэсія.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч падчас Пасхальнай Вігіліі ў Новай Баравой: Салідарна адказаць на амаральныя выклікі сучаснасці супольным сведчаннем праўды аб Уваскрасенні

У трэці дзень Велікоднага трыдуума — Вялікую суботу, — які з’яўляецца днём жалобы, цішыні і чування перад грабніцай нашага Збаўцы Езуса Хрыста, у парафіі святога Францішка ў Копішчы (мікрараён Новая Баравая) каля Мінска (дэканат Мінск-Усход), якой апякуюцца браты капуцыны, позна ўвечары адбылася галоўная цэлебрацыя на працягу літургічнага года — святая Пасхальная Вігілія, якую ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі падчас Пасхальнай Вігіліі: «Ты верыш, што мы ўваскрэснем? Падзяліся сваёй верай і надзеяй з іншымі»

Увечары ў Вялікую суботу, якая з’яўляецца часам цішыні і задумы побач з грабніцай Збаўцы нашага Езуса Хрыста, з асвячэння новага агню, які, у сваю чаргу, сваім полымем прагнаўшы змрок, стаў сімвалам святла Уваскрослага Хрыста, што рассеяла цемру граху і смерці, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі распачалася Пасхальная Вігілія. Цэлебрацыю галоўнай хрысціянскай урачыстасці ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Continue reading