Біскуп Яшэўскі падчас Пасхальнай Вігіліі: Усхвалім радасным спевам «Аллелюя» Уваскрослага, які ўчыніў такія вялікія цуды
У Вялікую суботу, якая сёлета прыпала на 19 красавіка, святую Пасхальную Вігілію у парафіі святога Антонія Падуанскага ў Магілёве, дзя служаць айцы кларэтыны, узначаліў адказны за Магілёўскі рэгіён, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Разам з іерархам Пасхальную Вігілію служылі душпастыры парафіі: айцец пробашч Ежы Вежховскі CMF і айцец вікарый Віталій Чабатар CMF.
Духоўны тэстамент Папы Францішка
Духоўны тэстамент Папы Францішка змяшчае ўказанні адносна яго пахавання ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Ён быў складзены 29 чэрвеня 2022 года ў Доме святой Марты.
Прэзідэнт Лукашэнка выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю Папы Францішка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка накіраваў спачуванне камерленгу Святога Рымскага Касцёла кардыналу Кевіну Фарэлу з сувязі са смерцю Папы Францішка.
Абвешчана дата пахавання Папы Францішка
Пахаванне Папы Францішка адбудзецца ў суботу 26 красавіка. Літургія распачнецца а 10.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (11:00 па мінскім часе) на плошчы перад Базілікай Святога Пятра.