Skip to main content

Мітрапаліт Веніямін выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю Папы Францішка

21 красавіка

Яго Высокапраасвяшчэнству,
Архіепіскапу Іосіфу Станеўскаму,
Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму

Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы і ад сябе асабіста выказваю Вам і ўсім вернікам Рымска-Каталіцкай Царквы, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь, спачуванні ў сувязі з завяршэннем зямнога шляху Папы Рымскага Францыска.

Усё сваё жыццё спачылы прысвяціў служэнню простым людзям — дзецям Божым, у імя любові да Айца Нябеснага. Яго высокае становішча заўсёды спалучалася з пакорнасцю і пастаянным імкненнем зрабіць веру зразумелай і блізкай для сучаснага чалавека. Ён явіў прыклад бацькоўскай апекі аб сваёй пастве малітвамі, працамі і ахвярнасцю да апошніх імгненняў зямнога жыцця.

У гэтыя святыя дні Пасхі, калі ўвесь свет услаўляе перамогу Збавіцеля нашага і Госпада над грахом і смерцю, няхай смутак беларускай паствы Рымска-Каталіцкай Царквы ад разлучэння са сваім спачылым Прадстаяцелем будзе пераадольваны разважаннямі аб Уваскрэсенні Хрыстовым і верай у Таго, хто падае жыццё вечнае тым, хто любіць Яго і выконвае Яго волю.

З пасільнай малітвай і спачуваннем,

Веніямін
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

21 красавіка 2025 г.