Слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Урачыстасць святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі
Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае Урачыстасць святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і апекуна Езуса Хрыста. Ужо той факт, што гэтае свята адзначаецца падчас Вялікага посту, гаворыць аб значэнні гэтага святога ў гісторыі збаўлення.
“Мінск-Навіны”: Хутка пачнецца рамонт Чырвонага касцёла
Будаўнікі хутка пачнуць рамонт касцёла святога Сімяона і святой Алены. Аб гэтым карэспандэнту агенцтва “Мінск-Навіны” паведаміў дырэктар прадпрыемства “Мінская спадчына” Аляксандр Кохан.
Арцыбіскуп Кандрусевіч паведаміў аб стане свайго здароўя і падзякаваў усім, хто за яго маліўся
17 сакавіка арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч запісаў адмысловы відэазварот да вернікаў праз Youtube-канал партала Catholic.by.
Душпастырства глухіх як асаблівы клопат Касцёла: як мінскія католікі моляцца на мове жэстаў
Мінскія католікі, якія маюць інваліднасць па слыху, ужо год маюць магчымасць маліцца на “сваёй мове”. Менавіта ў лютым 2024 года па ініцыятыве Мітрапаліта Мінска-Магілеўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага адноўлена душпастырства глухіх, і з гэтага часу вернікі кожны тыдзень збіраюцца на адмысловай Імшы з сурдаперакладам у галоўнай святыні горада ― Архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. А галоўнае ― яны займелі свайго душпастыра, які валодае мовай жэстаў. Ім стаў ксёндз Ян Кузюк, вікарый катэдральнай парафіі.
