Skip to main content

У Мінску на Залатой Горцы з удзелам дыпламатаў і прадстаўнікоў рэлігій памаліліся за Папу Францішка

25 красавіка
  • 25 красавіка, 2025
  • Тэкст: кс. кан. Юрый Санько / Фота: з архіва парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) ў Мінску
  • Паводле Catholic.by

25 красавіка ў касцеле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбылося малітоўнае набажэнства за спачылага Папу Францішка.

Адметнасцю малітвы стала тое, што яна прайшла з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігій і канфесій, дыпламатычнага корпусу і людзей добрай волі.

Пасля заканчэння набажэнства, якое ўзначаліў мансеньёр Крыштаф Сэрока, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь, удзельнікі малітвы падзяліліся асабістымі успамінамі пра Папу Францішка.

Мерапрыемства завяршылася агульным спевам велікоднага Regina coeli.