Skip to main content

Дзяржаўная і касцёльная дэлегацыі Беларусі прыбылі для ўдзелу ў пахаванні Папы Францішка

  • 25 красавіка, 2025
  • Фота: Pixabay.com

Дзве дэлегацыі, якія прадстаўляюць дзяржаўную і духоўную ўлады ў Беларусі, прыбылі ў Апостальскую Сталіцу, каб развітацца з Папам Францішкам.

Так, па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дэлегацыя на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сергеенкам прыбыла для ўдзелу ў цырымоніі пахавання Папы Францішка ў Ватыкане. Аб гэтым паведаміў партал Catholic.by cа спасылкай на агенцтва БЕЛТА.

У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі пасол Беларусі пры Святым Пасадзе Юрый Амбразевіч і часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Кірыл Пятроўскі.

Таксама ў Ватыкан для ўдзелу ў пахаванні Пантыфіка прыбылі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

У склад касцёльнай дэлегацыі ўвайшлі: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскі рэгіён, які ў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі займае пасаду Старшыні Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Рэспубліцы Беларусь, ксёндз канонік Юрый Ясевіч, сакратар Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.