Skip to main content

Арцыбіскуп Кандрусевіч паведаміў аб стане свайго здароўя і падзякаваў усім, хто за яго маліўся

17 сакавіка арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч запісаў адмысловы відэазварот да вернікаў праз Youtube-канал партала Catholic.by.

Continue reading

Душпастырства глухіх як асаблівы клопат Касцёла: як мінскія католікі моляцца на мове жэстаў

Мінскія католікі, якія маюць інваліднасць па слыху, ужо год маюць магчымасць маліцца на “сваёй мове”. Менавіта ў лютым 2024 года па ініцыятыве Мітрапаліта Мінска-Магілеўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага адноўлена душпастырства глухіх, і з гэтага часу вернікі кожны тыдзень збіраюцца на адмысловай Імшы з сурдаперакладам у галоўнай святыні горада ― Архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. А галоўнае ― яны займелі свайго душпастыра, які валодае мовай жэстаў. Ім стаў ксёндз Ян Кузюк, вікарый катэдральнай парафіі.

Continue reading

У гадавіну абрання Папы Францішка ў Мінску памаліліся аб здароўі для Пантыфіка і арцыбіскупа Кандрусевіча

13 сакавіка адзначаецца 12-я гадавіна абрання Папы Францішка на Пасад святога Пятра. Гэтая падзея стала нагодай для малітвы аб аздараўленні для Пантыфіка, які праходзіць лячэнне ў рымскай клініцы “Джэмэлі”, а таксама для арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, які хварэе анкалагічным захворваннем і ў той момант праходзіў сеанс хіміятэрапіі.

Continue reading

Пантыфік запісаў зварот з падзякай за малітвы аб яго здароўі

Перад ружанцовай малітвай аб здароўі для Папы Францішка, якая адбылася ўвечары 6 сакавіка на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, прагучала кароткае аўдыёпасланне, запісанае ім у клініцы “Джэмэлі”, падае беларуская рэдакцыя партала Vatican News.

Continue reading