ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: У дзень інтранізацыі Папы Льва XIV у Бабруйску адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі (ФОТАРЭПАРТАЖ)
18 мая
- 20 мая, 2025
- Тэкст і фота: Віктар Маліноўскі // Catholicminsk.by

Пачэсны дзень інаўгурацыі пантыфіката Святога Айца Льва XIV супаў са святам Першай Святой Камуніі ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.
Сёлета да Першай Камуніі прыступілі трое юных бабруйчан.
Святую Імшу цэлебраваў пробашч парафіі ксёндз Андрэй Таўрук. Рыхтавала дзяцей да Першай Камуніі сястра Марыя Віталіна Грынявецкая OP, якая паходзіць з бабруйскай парафіі.








