Дзве дэлегацыі, якія прадстаўляюць дзяржаўную і духоўную ўлады ў Беларусі, прыбылі ў Апостальскую Сталіцу, каб развітацца з Папам Францішкам.
Малітва за біскупа і Папу: У галоўным касцёле Мінска ўшанавалі святога Юрыя
23 красавіка ў Касцёле адзначаецца ўспамін святога Юрыя Велікамучаніка. Гэты святы з’яўляецца нябесным заступнікам біскупа Юрыя Касабуцкага, Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Біскуп Яшэўскі падчас Пасхальнай Вігіліі: Усхвалім радасным спевам «Аллелюя» Уваскрослага, які ўчыніў такія вялікія цуды
У Вялікую суботу, якая сёлета прыпала на 19 красавіка, святую Пасхальную Вігілію у парафіі святога Антонія Падуанскага ў Магілёве, дзя служаць айцы кларэтыны, узначаліў адказны за Магілёўскі рэгіён, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Разам з іерархам Пасхальную Вігілію служылі душпастыры парафіі: айцец пробашч Ежы Вежховскі CMF і айцец вікарый Віталій Чабатар CMF.
Духоўны тэстамент Папы Францішка
Духоўны тэстамент Папы Францішка змяшчае ўказанні адносна яго пахавання ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Ён быў складзены 29 чэрвеня 2022 года ў Доме святой Марты.