Skip to main content

Cтвораны спеў у гонар новага святога Карло Акуціса

У нядзелю 7 верасня Папа Леў XIV абвесціць святымі благаслаўлёных П’ера Джорджо Фрасаці і Карло Акуціса. Апошні з іх вядомы ў свеце як «апостал Эўхарыстыі» і «кібер-апостал інтэрнэту». З гэтай нагоды Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB кіруе да святароў, манаскіх асоб і вернікаў адмысловае Паведамленне.

Continue reading

Біскуп Уладзімір Гуляй запісаў адмысловы відэазварот, заахвочваючы вернікаў да ўдзелу ў рэкалекцыях пакаяння ў Навагрудку

У сваім відэазвароце, змешчаным на Youtube-канале «Catholicby», біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй заахвочвае ўсіх жадаючых прыняць удзел у рэкалекцыях пакаяння за Беларусь.

Continue reading

Апостальскі нунцый арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа наведаў парафію ў Стоўбцах

31 жніўня, у першую гадавіну кансэкрацыі касцёла святога Казіміра ў Стоўбцах, мясцовыя парафіяне і госці з хваляваннем і радасцю прымалі шаноўнага госця ― Апостальскага нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа, які ўзначаліў святую Імшу і раздзяліў з прысутнымі ўрачыстасць.

Continue reading

У Гродне з удзелам каманды з Мінска прайшла ХІІІ Парафіяда дзяцей і моладзі — «свята веры, надзеі і творчасці»

З 29 па 30 жніўня ў Гродне прайшла ХІІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі — духоўна-культурная падзея, якая згуртавала разам юных вернікаў.

Continue reading

У  Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для легіянераў Марыі з усёй Беларусі

З 22 па 24 жніўня ўдзельнікі руху «Легіён Марыі» мелі магчымасць паўдзельнічаць у духоўных практыкаваннях, якія праводзіў айцец кармэліт Аркадзь Куляха ў сценах Катэхетычнага каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія).

Continue reading