Skip to main content

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сваім інтэрв’ю адкрывае летні «сезон пілігрымак»

4-5 ліпеня адбудуцца галоўныя ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе. Каб трапіць у гэтае святое месца, многія садзяцца ў аўтобус, цягнік, аўтамабіль і праз пэўную колькасць гадзін і хвілін ужо стаяць на каленях перад цудадзейным абразом. Некаторыя, аднак, выбіраюць ўдзел у пешай пілігрымцы, каб яшчэ перад святкаваннем урачыстасці праз малітву, спеў і цяжар шляху падрыхтаваць сваё сэрца да сустрэчы з Нябеснай Матуляй.

Continue reading

У Мінску прайшла Міждыяцэзіяльная канферэнцыя на тэму ахвяры жыцця благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка

24 чэрвеня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску прайшла Першая Міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae («Сведка веры і міласэрнасці»), прысвечаная сёстрам мучаніцам з Навагрудка.

Continue reading

Ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB атрымаў ступень доктара кананічнага права ў Мюнхене

Каталіцка-тэалагічны факультэт Універсітэта Людвіга-Максіміліяна ў Мюнхене (Германія) афіцыйна прысвоіў ступень доктара кананічнага права ксяндзу Віктару Гайдукевічу SDB, які паходзіць з Беларусі і з’яўляецца членам Таварыства Святога Францішка Сальскага.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: У добры шлях, выпускнікі-2025!

21 чэрвеня адбыўся чарговы выпуск Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля: 19 чалавек атрымалі дыпломы аб заканчэнні гэтай навучальнай установы. Варта адзначыць, што выпуск адбыўся ў юбілейны год.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: У Клецку адзначылі парафіяльную ўрачыстасць у гонар Святой Тройцы

15 чэрвеня ў касцёле Святой Тройцы, што ў Клецку, цэлебравалася святая Імша з нагоды парафіяльнай урачыстасці Святой Тройцы.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі кіруе віншаванне біскупу Аляксандру Яшэўскаму SDB з нагоды 25-годдзя святарскага пасвячэння

24 чэрвеня спаўняецца 25 гадоў святарскага служэння біскупу Аляксандру Яшэўскаму SDB, Генеральнаму вікарыю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адказнаму за Магілёўскі рэгіён. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе віншаванні юбіляру.

Continue reading