Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе вернікам архідыяцэзіі і мітраполіі Пастырскае пасланне на Адвэнт, які распачнецца сёлета 30 лістапада.
Слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Адвэнт 2025 года
Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч кіруе вернікам сваё Слова на Адвэнт, які сёлета распачнецца 30 лістапада.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Памяць пра спачылых святароў: успаміны вернікаў. Частка сёмая
Лістапад, месяц асаблівай малітвы за памерлых, паціху набліжаецца да завяршэння. Аднак нашыя прыватныя малітвы за спачылых будуць штодня гучаць і далей. У іх не забудзьмася ўзгадаць пра святароў, якія вялі нас да Бога і адышлі ў вечнасць. Сённяшнюю апошнюю частку з цыклу ўспамінаў вернікаў мы прысвецім ксяндзу Рышарду Юніку, шматгадоваму пробашчу парафіі святога Юзафа ў Рубяжэвічах (Стаўбцоўскі дэканат).
Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала тэксты на закрыццё Юбілейнага года 2025
28 снежня 2025 года ў Свята Святой Сям’і ў мінскім катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і ў магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама ў катэдральных касцёлах іншых беларускіх каталіцкіх дыяцэзій падчас Эўхарыстыі адбудзецца абрад урачыстага закрыцця Юбілейнага года. Катэдральны і конкатэдральны касцёлы стануць адзінымі месцамі сярод святыняў Беларусі, дзе будуць праведзеныя цэлебрацыйныя мерапрыемствы з узнясеннем падзякі Пану Богу за пражыты Юбілейны год і ўдзяленнем урачыстага благаслаўлення вернікам.
У Нарачы адбылася патранальная ўрачыстасць рэгіянальнага вікарыята кармэлітаў босых у Беларусі
20 лістапада, у літургічны ўспамін святога Рафала Каліноўскага, кармэліты босыя ў Беларусі перажывалі свята свайго апекуна і заступніка, а таксама дзень засяроджання.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Новыя міністранты ў парафіі ў Багданаве — радасць для ўсёй супольнасці
23 лістапада, у нядзелю Хрыста Валадара Сусвету, у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Багданаве (Валожынскі дэканат) адбылася значная падзея. У гэты дзень былі ўрачыста прынятыя ў міністранты 2 хлопчыкі. Для адносна невялікай парафіі, дзе зусім няшмат дзяцей і моладзі і пераважае вялікі адсотак людзей сталага ўзросту, гэта сапраўды радасная падзея.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Памяць пра спачылых святароў: успаміны вернікаў. Частка шостая
Працягваем публікаваць успаміны вернікаў пра памерлых душпастыраў, заахвочваючы да малітоўнай памяці пра іх. Сёння даніну павагі аддамо ксяндзу Зыгмунту Абартуху, у 1990-2001 гадах пробашчу парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах (Вілейскі дэканат, Мінска-Магілёўская дыяцэзія).
