1 мая ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе па ініцыятыве і запрашэнні Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага адбылася сустрэча ўдзельнікаў касцёльных рухаў і супольнасцяў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ўсіх чатырох дыяцэзій Беларусі. Усяго на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі 23-х рухаў і супольнасцяў.
Думкі аб ініцыятыве “Дар сэрца”: Бог чакае ад нас больш канкрэтных дзеянняў
Акцыя “Дар сэрца для Касцёла на Магілёўшчыне” толькі распачалася, але ўжо ёсць першыя водгукі аб гэтай незвычайнай пастырскай ініцыятыве ў нашай архідыяцэзіі.
Пачуццёвы ландшафт: тыпалогія рухаў сэрца
Паводле св. Тамаша Аквінскага, разважлівасць патрабуе ведаў не толькі пра ўніверсальныя прынцыпы розуму, але і веды пра асаблівасці, з якімі працуюць аперацыі каб дасягнуць мэты (пар. Summa Theologiae, II-II, q. 47, a. 10). Тое самае адносіцца і да сэрца: паколькі менавіта ў дэталях унутраных сардэчных рухаў (movimenti) адбываецца грандыёзная кухня па прыгатаванні стравы, якая называецца выбар альбо паводзіны. Якія ў ёй інгрэдыенты? Нам ужо вядома з папярэдняга артыкула, што гэтыя “інгрэдыенты” могуць нам сімпатызаваць або быць антыпатычнымі. Аднак у сённяшнім артыкуле мы прыглядзімся...
Падчас сустрэчы ўдзельнікі апостальскага руху “Маргарытка” прайшлі Шляхам Святла
20 красавіка, у трэцюю суботу месяца, у адной з мінскіх парафій адбылася штомесячная сустрэча апостальскага руху “Маргарытка” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Розум багацее ад таго, што атрымлівае, а сэрца – ад таго, што аддае
Часта валанцёры парафіі святога Антонія з Мар’інай Горкі дапамагаюць людзям, якія знаходзяцца ў патрэбе, адчуць Божую любоў.
Адбыліся новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
19 красавіка ў будынку Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, здзейсніў прызначэнні на новыя пасады чатырох святароў.
У галоўным касцёле Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі падзякавалі Богу за 33-годдзе яе існавання
13 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша падзякі з нагоды 33-годдзя ад моманту заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.