Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
26 ліпеня
- 26 ліпеня, 2024
- Тэкст: кс. кан. Юрый Санько, фота: кс. кан. Юрый Санько, кс. кан. Юрый Ясевіч // Catholicminsk.by
26 ліпеня, ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, здзейсніў наступныя прызначэнні:
- Ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк, у сувязі з дасягненнем сямідзесяціпяцігадовага ўзросту, у адказ на скіраваную ад яго просьбу звольнены з пасады пробашча парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску, дэканата Мінск-Захад. Пасля заканчэння выканання абавязкаў пробашча парафіі яму прыслугоўвае тытул “эмэрыт”. У сувязі з вышэй сказаным, ксёндз Прэлат звальняецца з пасады дэкана дэканата Мінск-Захад Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.
- Ксёндз канонік Франц Рудзь прызначаны пробашчам парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску, дэканата Мінск-Захад. Адначасова ксёндз канонік Франц прызначаецца дэканам дэканата Мінск-Захад Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.
- Ксёндз канонік Юрый Санько звольнены з пасады адміністратара парафіі святога Сымона і святой Алены ў горадзе Мінску, дэканата Мінск-Захад.
Прызначэнні пачынаюць дзейнічаць з 1 жніўня 2024 года.
Арцыбіскуп Юзаф падзякаваў святарам за служэнне і благаславіў на выкананне новых душпастырскіх абавязкаў.