Skip to main content

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Не пакідаць нікога ў старасці (+ВІДЭА)

27 ліпеня
  • 30 ліпеня, 2024
  • Тэкст і фота: Ганна Бычынская //Catholicminsk.by

27 ліпеня ў парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах суботнім вечарам, напярэдадні IV Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей, валанцёры парафіяльнага Caritas запрасілі вернікаў на свята пажылых людзей.

Пасля святой Імшы ўсе сабраліся ў зале дольнага касцёла. Цікавыя ўспаміны, вясёлыя гульні і конкурсы, песні і вершы за кубачкам гарбаты… Весела і хутка прайшоў час.

Адмысловую праграму для свята падрыхтавалі вернікі з Жацерава – работнікі культуры Рэгіна Васілеўская, Юлія Сарока і акардэаніст Яўген Цвірко, а таксама арганістка Алена Шуцько.

Удзельнікі свята спяваюць песню да Маці Божай Будслаўскай

Валанцёр Феліцыя Шымак сваімі рукамі стварыла своеасаблівы сімвал любові і павагі – «сэрцайка ў далонях». Іх дзяўчаткі раздалі ўсім прысутным на памяць аб сустрэчы.