20 лістапада, у літургічны ўспамін святога Рафала Каліноўскага, кармэліты босыя ў Беларусі перажывалі ўрачыстасць свайго нябеснага заступніка.
З удзелам арцыбіскупа Станеўскага ў Навагрудку адбыўся Чацвёрты малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і
З 15 па 17 лістапада ў навагрудскай парафіі святога Арханёла Міхала ў чацвёрты раз адбыўся малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і. Мэтай яго правядзення было прынесці пакаянне за грахі беларускага народа супраць жыцця і сям’і ў адпаведнасці са сцвярджэннем: “Без пакаяння няма збаўлення”.
Межы навукі і этыка: у Рыме абмеркавалі будучыню біятэхналогій
18-19 лістапада 2024 года ў Папскай дзіцячай бальніцы Bambino Gesù — «Дзіцятка Езус» — у Рыме праходзіць сімпозіум на тэму «Этыка інжынерыі жыцця». Падчас сустрэчы эксперты абмяркоўваюць межы і перспектывы сучасных біямедыцынскіх тэхналогій, у тым ліку генетычнае рэдагаванне і сінтэтычную біялогію. Адной з асноўных тэм стала выкарыстанне тэхналогіі CRISPR/Cas9, якая дазваляе змяняць геном чалавека, адкрываючы новыя магчымасці для лячэння складаных захворванняў, але разам з тым выклікаючы этычныя пытанні. З даручэння Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў сустрэчы прымае ўдзел кс. Раман Суша....
Арцыбіскуп Станеўскі цэлебраваў Імшу для сясцёр з розных манаскіх супольнасцяў, якія сабраліся ў Мінску на дзень засяроджання
14 лістапада ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску прайшоў дзень засяроджання для законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У мінскім салезіянскім араторыі прайшлі восеньскія “Вакацыі з Богам”
З 28 па 31 кастрычніка ў салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Мінску, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля, прайшлі канікулы з Богам, натхнёныя творам Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Вернікі з Мар’інай Горкі добраўпарадкавалі могілкі на Сарафінавай гары (+ВІДЭА)
7 лістапада, у чацвер падчас так званай актавы малітваў за памерлых, вернікі з парафіі Святога Антонія ў Мар’інай Горцы (Барысаўскі дэканат) прынялі ўдзел у традыцыйнай восеньскай акцыі па добраўпарадкаванню тэрыторыі.