З 3 па 5 кастрычніка арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведваў Санкт-Пецярбург ― горад сваёй студэнцкай маладосці, а таксама адзін з найбуйнейшых цэнтраў каталіцызму ў Расіі. Тут знаходзіцца заснаваная дастойным іерархам Вышэйшая духоўная семінарыя «Марыя ― Каралева апосталаў», афіляваны да Латэранскага ўніверсітэта Тэалагічны інстытут святога Яна Залатавуснага, шэсць парафій, вельмі добра функцыянуючы Caritas, некалькі цэнтраў дапамогі бедным і патрабуючым і інш.
Малітва падзякі за ўраджай з удзелам Мітрапаліта Станеўскага адбылася ў Крычаве
4 кастрычніка ў касцёле Безаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Крычаве (Магілёўскі дэканат) у рамках свята Магілёўскай вобласці «Дажынкі-2025», якое аб’ядноўвае працоўныя дасягненні аграрыяў, адбылася малітва падзякі за паспяховы збор ураджаю.
Юрген Мольтман і «тэалогія надзеі»: хрысціянства, што глядзіць у будучыню
Ужо месяц як сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі ўкладваюць у галовы дзяцей і моладзі — будучыні нашай краіны — скарб ведаў. Распачаўся навучальны працэс таксама ў вышэйшай духоўнай семінарыі і беларускіх каталіцкіх каледжах, дзе вывучаюцца тэалагічныя прадметы. Тэалогія — гэта навука, галоўным прадметам якой ёсць Бог і праўды веры. Таму, карыстаючыся гэтай нагодай, а таксама Днём настаўніка, які сёлета адзначаецца 5 кастрычніка, распачынаем серыю публікацый пра тэолагаў — людзей, якія сваёй нялёгкай інтэлектуальнай працай, спалучанай з Божай ласкай і святлом Духа Святога, набліжаюць...
У Навагрудку святарскія рэкалекцыі правёў іспанскі святар, які служыць у Расіі
З 29 верасня па 1 кастрычніка ў касцёле парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі рэкалекцыі для духавенства, якія правёў айцец Хасэ Марыя Вегас Молья з Кангрэгацыі місіянераў кларэтынаў. У духоўных практыкаваннях прынялі ўдзел таксама святары, якія нясуць служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У Нацыянальным санктуарыі і парафіях Беларусі пройдзе Агульнабеларуская навэнна «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+ТЭКСТЫ)
З нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі года ў Нацыянальным санктуарыі Марыі ў Будславе (а таксама ў парафіях) з 4 кастрычніка 2025 года да 6 чэрвеня 2026 будзе праводзіцца Агульнабеларуская навэнна «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!».
Благаслаўленне студэнтаў і інтэрактыўная сустрэча прайшлі ў Мінску
25 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша з благаслаўленнем студэнтаў на новы навучальны год, а таксама насычаная праграма. Арганізатарам мерапрыемства выступіла душпастырства моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Парафіяльная ўрачыстасць з удзелам біскупа Буткевіча прайшла ў Багданаве
У суботу 27 верасня парафія ў Багданаве (Валожынскі дэканат) адзначыла адпустовую ўрачыстасць.