У сераду 22 кастрычніка каля пяцісот вернікаў з Беларусі, пераважна з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, разам са сваімі іерархамі і святарамі прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі Папы Льва XIV на Плошчы Святога Пятра і здзейснілі пілігрымку да сэрца Каталіцкага Касцёла — Базылікі Святога Пятра.
У мінскай катэдры адбылося свята для бацькоў
19 кастрычніка ў межах Тыдня бацькоўскай любові ў архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло «Свята мам і тат».
Арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў парафію ў Нароўлі, дзе ўдзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі
18 кастрычніка арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі (Мазырскі дэканат, Пінская дыяцэзія) з нагоды святкавання 35-годдзя яе адраджэння. У далёкім 1991 годзе іерарх асвяціў пляцоўку і вуглавы камень пад будоўлю новай святыні.
Ксёндз Франц Рудзь разам са студэнтамі БДУ наведаў праваслаўную святыню ў Мінску
У межах міжканфесійнага праекта «Дыялог культур і рэлігій», які рэалізуецца гістарычным факультэтам БДУ, у чацвер 16 кастрычніка адбылася пазнавальная экскурсія ў праваслаўную парафію іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», святыня якой знаходзіцца на вуліцы Прытыцкага ў Мінску.
Сусветны дзень місій: дзейнасць ad gentes і яе значэнне сёння
19 кастрычніка Касцёл адзначае Сусветны дзень місій, які традыцыйна распачынае тыдзень малітваў аб місіях. У 2025 годзе ён пройдзе пад дэвізам: «Місіянеры надзеі». З гэтай нагоды прапануем пазнаёміцца з паняццем місіянерскай рэчаіснасці або місіі ad gentes. Мы будзем абапіраць нашыя разважанні на словах энцыклікі святога Яна Паўла II аб нязменнай актуальнасці місіянерскага паслання Redemptoris missio. Гэты дакумент дагэтуль з’яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі для ажыццяўлення місійнай дзейнасці Касцёла. Нельга не ўзгадаць таксама словы цяперашняга Пантыфіка, Папы Льва XIV, якія ён скіраваў...
План мерапрыемстваў душпастырства моладзі ў Мінску на 2025/2026 катэхетычны год
Пасля інтэграцыйнай сустрэчы моладзі ў Мінску, якая адбылася 25 верасня, быў прадстаўлены план мерапрыемстваў сталічнага душпастырства моладзі на 2025/2026 катэхетычны год.
«Шануй бацьку твайго і маці тваю»: Сустрэча са старэйшымі школьнікамі на тэму павагі да бацькоў адбылася ў Мінску
У межах Тыдня бацькоўскай любові, які праходзіць у Беларусі з 13 па 26 кастрычніка, у Дзень маці, 14 кастрычніка, адбылася асаблівая сустрэча са старшакласнікамі Фрунзенскага раёна горада Мінска. Месцам правядзення стаў касцёл Маці Божай Будслаўскай — святыня, якая стала не толькі духоўнай прасторай, але і сімвалам пераемнасці пакаленняў і павагі да сямейных каштоўнасцяў.
Апостальскі нунцый у Беларусі наведаў мінскі Кармэль
15 кастрычніка, калі Паўсюдны Касцёл у літургіі узгадваў святую Тэрэзу ад Езуса (Авільскую), у парафію Божага Цела ў Мінску, дзе нясуць служэнне айцы кармэліты босыя, завітаў арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа, прадстаўнік Святога Пасаду ў Беларусі, каб раздзяліць радасць святкавання ўрачыстасці Маці і Рэфарматаркі Ордэна кармэлітаў босых святой Тэрэзы ад Езуса, а таксама бліжэй пазнаёміцца з мясцовай парафіяльнай і манаскай супольнасцю.