Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
29 кастрычніка падчас пастырскай сустрэчы святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, абвясціў пра новыя прызначэнні.
Падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску прысутныя павіншавалі арцыбіскупа Кандрусевіча з імянінамі
29 кастрычніка ў касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбылася пастырская сустрэча святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Завяршылася дыяцэзіяльная пілігрымка Мінск-Рым у Святы Юбілейны год
З 17 па 22 кастрычніка адбывалася «Пілігрымка надзеі» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Базыліку Cвятога Пятра, якая аб’яднала разам вернікаў з усіх чатырох дыяцэзій Беларусі і стала самай масавай у гісторыі нашай краіны. За час падарожжа пілігрымы на аўтобусах пераадолелі агульны шлях у 5 000 км і наведалі 4 юбілейныя святыні ў розных краінах Еўропы.
У Нацыянальным санктуарыі і парафіях Беларусі пройдзе другі дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+ТЭКСТЫ)
З нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі 8 лістапада ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе (а таксама 1 лістапада ў парафіях) пройдзе другі дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!».
У Бараўлянах адбылося ўрачыстае завяршэнне года фармацыі для духавенства Беларусі
20 кастрычніка ў доме парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах прайшло ўрачыстае завяршэнне інавацыйнай фармацыйнай праграмы па павышэнні кампетэнцый духавенства Беларусі.
Cвятар з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: міфадызайн – тэхналогія надзеі для Касцёла
Беларускі святар Раман Суша атрымаў у Рыме прэстыжную стыпендыю. У прамове ён прадставіў канцэпцыю міфадызайну як “тэхналогіі надзеі” для сучаснага свету.