27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту
27 студзеня
- 27 студзеня, 2026
- Фота і відэа: кс. кан. Юрый Ясевіч // Catholicminsk.by
У аўторак, 27 студзеня, сёлета адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту. Мерапрыемствы, прысвечаныя трагічным старонкам нашай гісторыі, праходзяць у гэтыя дні па ўсёй Беларусі.
Для лідараў канфесій, прадстаўнікоў дыпмісій стала традыцыяй сустракацца напярэдадні даты ў Рэлігійным аб’яднанні абшчын прагрэсіўнага юдаізму ў Мінску на мемарыяльным вечары, прысвечаным Дню памяці ахвяр Халакосту.
Гэты дзень з’яўляецца цэнтральным элементам нямецкай і міжнароднай культуры памяці. Ушанаванне памяці ахвяр масавага чалавеказабойства ХХ стагоддзя з’яўляецца знакам рашучага супрацьстаяння беларускага грамадства антысемітызму і любым праяўленням нянавісці паміж людзьмі. Лозунг «Ніколі зноў!» павінен увасабляцца ў жыццё тут і цяпер.
У мерапрыемстве прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Іосіф Станеўскі.




