«Спадчына многіх пакаленняў вернікаў»: з’явіўся новы малітоўнік ад выдавецтва «Про Хрысто»
Доўгачаканая і вельмі патрэбная кніга пабачыла свет у выдавецтве «Про Хрысто» — гэта зборнік літаній, навэннаў і вяночкаў «Прасіце і атрымаеце».
У Мядзелі адбыліся рэкалекцыі для ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
З 14 па 16 чэрвеня ў рэкалекцыйным доме-кляштары Ордэна Кармелітаў Босых у Мядзелі адбыліся рэкалекцыі для тых, хто прыняў на сябе місію маліцца за святароў і кансэкраваных асоб у “Маргарытцы”. Правёў рэкалекцыі кс. Павел Эйсмант, мадэратар апостальскага руху “Маргарытка” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
“З надзеяй наперад!” Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі павіншаваў выпускнікоў Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля
15 чэрвеня ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля адбылося ўрачыстае завяршэнне чарговага навучальнага года і ўручэнне дыпломаў выпускнікам. Выдатнікі атрымалі дыпломы з адзнакай.
Дзеці і дарослыя з “Місіі добрага самараніна” здзейснілі падарожжа ў Івянец
12 чэрвеня супольнасць “Місіі добрага самараніна”, якая дзейнічае пры Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску, адведала мястэчка Івянец з цікавай і пазнавальнай праграмай.
У Ракаве з удзелам арцыбіскупа Станеўскага адбылася сустрэча міністрантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
З 6 па 8 чэрвеня ў парафіі Найсвяцешай Панны Марыі Ружанцовай ў Ракаве (Валожынскі дэканат) адбыўся з’езд малодшай па ўзросце групы міністрантаў з трох парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Агульнабеларуская сустрэча Рыцарства Беззаганнай прайшла ў Івянцы
8 чэрвеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адылася другая агульнабеларуская сустрэча ўдзельнікаў касцёльнага руху Рыцарства Беззаганнай. У гэтым годзе ў спатканні акрамя гаспадароў прынялі ўдзел рыцары з Мёраў, Глыбокага, Удзела, Дзеркаўшчыны, Пяршаяў і Гродна.
Арцыбіскуп Станеўскі наведаў Васілеўшчыну, дзе паўстаў абраз Сэрца Езуса, і прайшоў з вернікамі ў працэсіі праз вёску (+ВІДЭА)
У нядзелю 9 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў Васілеўшчыну — вёску ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.