Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі прызначыў тры юбілейныя святыні на Святы 2025 год у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

10 снежня
  • 13 снежня, 2024
  • Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі; фота ілюстрацыйнае

Мінск, 10 снежня 2024 г.
№ 85/Д/24

ДЭКРЭТ
аб прызначэнні юбілейных святыняў Юбілею Святога 2025 года

У сувязі з абвяшчэннем Юбілею Святога 2025 года з 24 снежня 2024 года па 6 студзеня 2026 года, згодна з рэкамендацыямі Папы Францішка, прадстаўленымі ў буле Spes non confundit («Надзея не расчаруе» ад 9 мая 2024 года), прызначаю юбілейнымі святынямі Юбілею Святога 2025 года, у якіх можна атрымаць поўны адпуст ва ўзгаданы перыяд, наступныя касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:

  1. Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе;
  2. архікатэдра Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску;
  3. конкатэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве.

✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Кс. кан. Дзмітрый Пухальскі
           Канцлер курыі