Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі ўзяў удзел у мерапрыемстве, якое прайшло на Мінскім аўтамабільным заводзе (ВІДЭА)

18 снежня
  • 20 снежня, 2024
  • Тэкст і фота: кс. кан. Юрый Ясевіч

18 снежня арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, узяў удзел у святочным мерапрыемстве, прысвечанаму ветэранам Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ) з нагоды надыходзячых святаў Божага Нараджэння і Новага года.

Святочны канцэрт праходзіў у доме культуры МАЗ у Мінску, дзе сабраліся многія прадстаўнікі Грамадскага аб’яднання “Клуб «Ветэран МАЗ»” і прадстаўнікі кіраўніцтва аўтазавода.

У сваёй прамове арцыбіскуп Юзаф нагадаў прысутным пра духоўнае вымярэнне і традыцыі свята Божага Нараджэння, а таксама, звярнуўшыся да гісторыі, распавёў пра існаванне розных традыцый, звязаных з гэтым святам.

Іерарх павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства з надыходзячымі святамі і пажадаў ім надалей заставацца энергічнымі і поўнымі энтузіязму людзьмі на ўсіх шляхах іх жыцця.

Мітрапаліт Станеўскі падараваў ветэранам МАЗ на святы абраз Маці Божай Будслаўскай.

Большасць прысутных на мерапрыемстве складалі жанчыны – бабулі і маці. Таму яшчэ адным – нематэрыяльным – падарункам ад Мітрапаліта была песня пра матулю.