ФОТАФАКТ: Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у святкаванні 25-годдзя паўторнага пасвячэння катэдральнага касцёла ў Маскве
11-12 снежня
- 13 снежня, 2024
- Catholicminsk.by
11 і 12 снежня Касцёл у Расіі святкаваў срэбраны юбілей паўторнага пасвячэння катэдральнага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве.
З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі даслаў свае віншаванні.
Непасрэдным удзельнікам святкавання стаў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які прыбыў па запрашэнні арцыбіскупа Паўла Пеццы, ардынарыя архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве, яго наступніка на гэтай пасадзе.