Каталіцкая парафія атрымала дзяржаўную ўзнагароду ў намінацыі “Аб’ект рэлігійнага турызму года”
14 снежня
- 19 снежня, 2024
- Тэкст: кс. Юрый Жэгарын, фота: з архіву парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку // Catholicminsk.by
14 снежня ў Купалаўскім тэатры ў Мінску па выніках XXII Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь-2024” адбылося ўрачыстае ўручэнне дыплому парафіі Святога Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) ў намінацыі “Аб’ект рэлігійнага турызму года”.
Узнагароду ад імя парафіі атрымаў яе пробашч, ксёндз доктар Юрый Жэгарын.
У конкурсе па дадзенай намінацыі прыняло ўдзел каля 200 храмаў розных канфесій з усёй Беларусі. Конкурс праводзіўся па 13 розным намінацыям.
Сярод задач конкурсу былі:
- стымуляванне развіцця турыстыкі ў Беларусі,
- заахвочванне да ўнясення ўкладу ў развіццё падарожжаў па краіне,
- прыцягненне ўвагі да турыстычных аб’ектаў,
- прыцягненне насельніцтва да актыўных формаў адпачынку,
- прапаганда здаровага ладу жыцця,
- папулярызацыя гістарычных славутасцяў, культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі,
- павышэнне прэстыжу прафесій, занятых у турыстычнай індустрыі,
- стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій у турызме.