З 19 па 22 верасня ў горадзе Сант’яга-дэ-Кампастэла праходзіла сустрэча Моладзевай камісіі пры Радзе Канферэнцый Біскупаў Еўропы. Гэта была падзея, якая сабрала разам іерархаў, святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх лідараў з розных еўрапейскіх краін. Удзельнікі былі экспертамі ў розных сферах: душпастырства моладзі, пакліканняў і акадэмічнага душпастырства.
Трэці дзень сустрэчы моладзевай камісіі ў Сант’яга-дэ-Кампастэла: Сінод і Юбілей 2025
21 верасня прыпадае трэці дзень сустрэчы моладзевай камісіі пры Радзе Канферэнцый Біскупаў Еўропы ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, які прысвечаны тэме «Ад Сінода да Юбілею: моладзь у шляху з Касцёлам». Дзень праходзіў у фармаце круглага стала, дзе выступілі некалькі дакладчыкаў, якія абмяркоўвалі сінадальны працэс і Юбілей 2025 года.
Другі дзень сустрэчы моладзевай камісіі епіскапатаў Еўропы: выклікі і надзеі маладога пакалення
20 верасня ў Сант’яга-дэ-Кампастэла працягнулася праца секцый па справах моладзі пры Радзе Канферэнцый Біскупаў Еўропы. Другі дзень сустрэчы быў прысвечаны абмеркаванню выклікаў і надзей сучаснай еўрапейскай моладзі.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Фармацыйная сустрэча свецкіх францішканаў адбылася ў Івянцы
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, пры францішканскім кляштары ў Івянцы адбылася сустрэча для фарматараў і ўдзельнікаў фармацыі Францішканскага ордэна свецкіх (ФОС). У сустрэчы прынялі ўдзел каля пяцідзесяці братоў і сясцёр з розных куткоў Беларусі.
У Сант’яга-дэ-Кампастэла распачалося пасяджэнне моладзевай камісіі епіскапатаў Еўропы
З 19 па 22 верасня ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, Гішпанія, праходзіць сустрэча розных секцый моладзевай камісіі пры Радзе Канферэнцый Біскупаў Еўропы. Галоўная тэма сёлетняй сустрэчы – “Маладыя – моцныя і шчаслівыя ў Надзеі: сведкі Хрыста ў Еўропе сёння”.
Распачацце новага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы адбылося з удзелам Мітрапаліта Станеўскага
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, з удзелам арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, у Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля адбылася цырымонія інаўгурацыі (распачацця) новага навучальнага года.
Арцыбіскуп Станеўскі ў Барысаве ўзначаліў парафіяльную ўрачыстасць і ўдзяліў кандыдатам сакрамэнт хрысціянскай сталасці
8 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве адбылася адпустовая ўрачыстасць тытулу мясцовага касцёла.