Распачаўся новы этап будаўніцтва касцёла ў мінскім мікрараёне Сухарава
- 1 сакавіка, 2025
- Тэкст і фота: Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі / Instagram // Catholicminsk.by
1 сакавіка, у першы дзень вясны, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мікрараёне Сухарава ў Мінску (дэканат Мінск-Захад), у якой служаць айцы марыяне, распачала новы этап будаўніцтва парафіяльнага касцёла.
На будаўнічую пляцоўку прыехала тэхніка. Пачаліся зямельныя працы па падрыхтоўцы тэрыторыі і капанні катлавана.

Душпастыры парафіі дзякуюць усім парафіянам і дабрадзеям за малітоўную і фінансавую дапамогу, просяць аб далейшай малітоўнай падтрымцы і спадзяюцца, што з Божай дапамогай, а таксама фінансавай падтрымкай неабыякавых людзей, парафія ў Сухараве неўзабаве будзе мець сваю доўгачаканую святыню.

Падтрымаць будаўніцтва касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску сваімі ахвяраваннямі можна па рэквізітах ТУТ>>>.