Skip to main content

У Дзень горада ў Мінску арцыбіскуп Станеўскі маліўся аб працвітанні сталіцы і прымаў віншаванні ў трэцюю гадавіну прызначэння яго Мітрапалітам

14 верасня, калі ў Мінску адзначаўся Дзень горада, ў сталічным архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў малітву за працвітанне сталіцы Рэспублікі Беларусь.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі ўзяў удзел у дыялогавай пляцоўцы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

11 верасня адбылася дыялогавая пляцоўка «Рэлігія і нацыянальная ідэнтычнасць», якую праводзіў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Continue reading

Праект пра сінадальнасць: паняцці ўсеадзінства і саборнасці ў разуменні Льва Карсавіна

У нашай рубрыцы працягваем знаёміцца з тэрмінамі, якія сутыкаюцца з паняццем сінадальнасці. У мінулы раз мы разглядзелі тэму абагаўлення, а сёння звернемся да паняцця «ўсеадзінства», якое развіваў праваслаўны філосаф Леў Карсавін (1882-1952). Гэта канцэпцыя, якая прадстаўляе Царкву як арганічнага адзінства, заслугоўвае асаблівай увагі ў кантэксце тэалогіі саборнасці. Паводле Карсавіна, Царква з’яўляецца «ўсеадзінствам універсальным», падобным да жывога арганізма[1].

Continue reading

Сацыяльныя пункты Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адкрытыя на дапамогу кожнаму (+ВІДЭА)

Рэлігійная місія Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прыпамінае, што ёсць магчымасць скарыстаць з дапамогі яе сацыяльных пунктаў у розных гарадах.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі скіраваў віншаванне з біскупскім пасвячэннем біскупу Зноску

Ваша Эксцэленцыя, найдастойнейшы біскуп Андрэй, ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіроўваю Вам найлепшыя пажаданні ў дзень Вашага біскупскага пасвячэння. Сардэчныя пажаданні выказваю словамі ўступу ў чын біскупскага пасвячэння: «А ты, дарагі браце, Панам абраны, памятай, што ты з людзей узяты і для людзей пастаўлены ў тым, што іх яднае з Богам. Годнасць біскупа — гэта абавязак, а не гонар, і біскуп павінен хутчэй служыць, а не шукаць, каб яму служылі» (гл. Рымскі Пантыфікал). Папа Францішак у Вялікі чацвер 2015 гада дапоўніў гэтыя словы ў сваім пажаданні духавенству,...

Continue reading

Праект пра сінадальнасць: абагаўленне і персаналізацыя ў Касцёле

Розныя мысліцелі на хрысціянскім усходзе прыбліжаліся да тэмы сінадальнасці, аналізуючы супольнасць людзей веры з розных перспектыў. Кожны з іх разглядаў нейкі асаблівы элемент Касцёла, спрабуючы глыбей зразумець узаемасувязь паміж чалавекам, супольнасцю і Богам. У чарговых артыкулах мы закранём некалькі тэалагічных тэрмінаў, якія сутыкаюцца з паняццем сінадальнасці. Зараз разгледзім гэта праз прызму паняцця абагаўлення, у наступным артыкуле пяройдзем да тэрміна ўсеадзінства і завершым паняццем сімфоніі.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі пасвяціў новазбудаваны касцёл у Стоўбцах

31 жніўня, у суботу, супольнасць парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах перажывала знакавую падзею – пасвячэнне новазбудаванага парафіяльнага касцёла.

Continue reading