Skip to main content

Валанцёры мінскай архікатэдральнай парафіі арганізавалі сустрэчу для хворых з рассеяным склерозам

22 лютага
  • 25 лютага, 2025
  • Тэкст і скрыншоты з відэа: Олеся Гедроиц / Caritas (Minsk) / Instagram // Catholicminsk.by

22 лютага па ініцыятыве валанцёраў парафіяльнага Caritas архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску і Грамадскага аб’яднання інвалідаў “Дапамога хворым на рассеяны склероз” было арганізавана сумеснае мерапрыемства.

Сустрэча прайшло ў атмасферы любові, радасці і дабра.

Канцэрт, у якім прынялі ўдзел як самі валанцёры, так і людзі з аб’яднання, быў напоўнены душэўнымі песнямі, вершамі (у тым ліку ўласнага сачынення), а таксама гульнямі і танцамі.

Завяршылася сустрэча чаяваннем, сяброўскімі гутаркамі і запрашэннямі зноў сустрэцца.

Арганізатары выражаюць удзячнасць усім, хто дапамог у ажыццяўленні гэтай сустрэчы, ахвяруючы свой час, фінансавыя сродкі, дапамогу і малітву.