Skip to main content

“Так!але”: прадстаўнікі Касцёла ўдзельнічалі ў тэлеперадачы, прысвечанай міжканфесійнаму міру

26 лютага
  • 28 лютага, 2025
  • Тэкст: кс. кан. Франц Рудзь, фота: удзельнік тэлеперадачы // Catholicminsk.by

26 лютага па благаславенні мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Рэспубліцы Беларусь ксёндз канонік Юрый Ясевіч і біскупскі вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз канонік Франц Рудзь прынялі ўдзел у праграме “Так!але” (“Да!но”), прысвечанай тэме міжканфесійнага міру ў Беларусі.

У ходзе перадачы абмяркоўваліся пытанні суіснавання розных рэлігійных канфесій у нашай краіне і іх уклад ва ўмацаванне грамадскай згоды.

Прадстаўнікі Касцёла, адказваючы на пытанні, падкрэслілі, што Беларусь з’яўляецца прыкладам талерантнасці і ўзаемапавагі паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў. Таксама было адзначана, што на працягу стагоддзяў у краіне склаліся моцныя традыцыі міжканфесійнага дыялогу.

У пацверджанне сваіх слоў святары прывялі прыклады сумесных ініцыятыў, такіх як праект “Дыялог культур і рэлігій”, які рэалізуецца ў супрацоўніцтве з гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.